Ян Эмерык Расцішэўскі. Фота: твітар пасольства Польшчы ў Францыі

Ян Эмерык Расцішэўскі. Фота: твітар пасольства Польшчы ў Францыі

«Гэта не НАТА, гэта не Польшча, гэта не Славакія павялічваюць ціск, гэта Расія, якая напала на Украіну, гэта Расія, якая захоплівае тэрыторыі, гэта Расія, якая забівае людзей, гэта Расія, якая выкрадае ўкраінскіх дзяцей.

Такім чынам, або Украіна абароніць сябе, або, калі не, мы будзем вымушаныя ўступіць у гэты канфлікт, таму што нашы галоўныя каштоўнасці, якія былі асновай нашай цывілізацыі, нашай культуры, будуць у небяспецы. Таму ў нас не застанецца іншага выбару, акрамя як уступіць у канфлікт»,

— сказаў пасол Польшчы ў Францыі Ян Эмерык Расцішэўскі ў эфіры канала LCI, піша Rzeczpospolita.

Пасля таго, як словы дыпламата шырока разляцеліся, пасольства Польшчы ў Францыі папрасіла не шукаць сенсацый і ўлічваць кантэкст сказанага. Яно заўважыла, што ў інтэрв'ю Расцішэўскі аргументаваў неабходнасць падтрымкі Украіны і даводзіў пра пагрозу з боку Расіі для Еўропы.

«Уважлівае праслухоўванне ўсёй размовы дае зразумець, што не было аб'явы аб прамым уцягванні Польшчы ў канфлікт, а толькі папярэджанне аб наступствах, якія можа мець параза Украіны, — магчымасць нападу Расіі або ўцягвання ў вайну большай колькасці цэнтральнаеўрапейскіх краін — краін Балтыі і Польшчы», — сказана ў заяве пасольства.

Там падкрэслілі, што апошні год намаганні Польшчы скіраваныя на тое, каб дапамагчы Украіне перамагчы ў вайне і каб канфлікт не набліжаўся да Еўропы і Польшчы.

Чытайце таксама:

Анджэй Дуда: Польшча перадасць Украіне чатыры МіГ-29 цягам пары дзён

Азараў расказаў пра байцоў «Байпола», якія адправіліся ва Украіну

Клас
77
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
5