На Ламакіна спецслужбы нібыта выйшлі па аператыўнай інфармацыі — у лютым КДБ атрымаў звесткі аб намерах «збеглых экстрэмістаў» пераправіць з Польшчы ў Беларусь аднаго са сваіх прыхільнікаў.

У поле зроку КДБ трапіў чалавек з расійскім пашпартам: Ламакін Аляксей Мікалаевіч, 1981 года нараджэння. Пазней нібыта высветліцца, што дакументы — падробленыя.

Пры затрыманні ён, паводле афіцыйнай версіі, адкрыў агонь з аўтамата Калашнікава, кінуў гранаты і быў паранены.

Па дарозе ў бальніцу, паводле версіі сілавікоў, ён памёр.

Паводле АТН, Ламакін рабіў «даразведку» месцаў «верагодных тэрактаў». Гэта будынкі КДБ і УУС Гродзенскай вобласці, месцы жыхарства сілавікоў, чыгуначны вакзал, прамысловыя абʼекты. У яго быў доступ да 5 кг выбухоўкі, сказала вядоўца праграмы.

Улады толькі на трэці дзень назвалі нацыянальнасць забітага кадэбэшнікамі іншаземца. Лукашэнка на нарадзе сёння назваў аперацыю «бліскучай». 

Чытайце таксама: Кадэбісты застрэлілі грамадзяніна адной з краін ЕС? З чым звязаны рэжым маўчання пра стральбу ў Гродне

Клас
5
Панылы сорам
60
Ха-ха
96
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
13