Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя №9 ад 3 сакавіка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Такім чынам, цяпер у Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь будзе 203 віды дзікіх жывёл.

Конь Пржэвальскага — падвід дзікіх коней, якія жывуць у Азіі. У Беларусь гэтыя непарнакапытныя трапілі незвычайным шляхам. Упершыню іх заўважылі ў нашай краіне ў 2007 годзе ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку. Коні прыйшлі туды з украінскай часткі Чарнобыльскай зоны, куды іх яшчэ раней завезлі з запаведніка «Асканія-Нова» для стварэння прыроднай папуляцыі.

Гэты від назвалі ў гонар іх першаадкрывальніка — рускага падарожніка, географа і натураліста Мікалая Пржэвальскага.

У 1878 годзе ён вяртаўся з другой экспедыцыі па Цэнтральнай Азіі. На расійска-кітайскай мяжы адзін з купцоў падарыў яму шкуру і чэрап дзікага каня, здабытыя мясцовымі паляўнічымі-казахамі. Пржэвальскі вырашыў даследаваць прэзент і адправіў яго ў Заалагічны музей у Санкт-Пецярбургу. Там і высветлілася, што шкура і чэрап належаць раней невядомаму навуцы віду жывёл.

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3