Настаўнікі і выхавальнікі афіцыйна змогуць харчавацца ў сталовых па месцы працы. Прынятыя Палатай прадстаўнікоў папраўкі ў Кодэкс аб адукацыі, якія дазваляюць школьным настаўнікам і выхавальнікам харчавацца ў сталоўках па месцы працы, уступаюць у сілу з 22 сакавіка.
У дакуменце сказана, што ва ўстановах адукацыі павінны быць створаныя ўмовы для прыёму ежы супрацоўнікамі. Выдаткі на гэтыя мэты, кошт і парадак аплаты з боку педагогаў будуць устаноўленыя ўрадам.
Раней міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначаў, што настаўнікі змогуць харчавацца ў сталовых па месцы працы, але кошт абедаў будзе з невялікім павышаючым каэфіцыентам.
Чытайце таксама:
Настаўнікам афіцыйна дазволілі есці ў школьных сталовых, памяняўшы Кодэкс аб адукацыі
У Мінадукацыі расказалі, як настаўнікі будуць харчавацца ў сталовай
Настаўнікам у Баранавічах забаранілі харчавацца ў школьных сталовых





