Фота ілюстрацыйнае
«Устаноўлена, што малады чалавек заходзіў у пад'езды жылых дамоў услед за жыхарамі альбо тэлефанаваў у дамафон і называўся «суседам, які забыўся ключы». Патрапіўшы ў пад'езд, фігурант шукаў пакінутыя на лесвічных клетках, а таксама ў тамбурах ровары, якія выкрадаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Выкрадзеныя ровары хлопец нібыта захоўваў па месцы жыхарства і здаваў у ламбарды за 100—150 рублёў, а грошы траціў на асабістыя патрэбы.
На гэты момант устаноўлена, што затрыманы меў дачыненне да крадзяжу сямі ровараў на тэрыторыі сталіцы, па гэтых эпізодах завялі крымінальныя справы.
Чытайце таксама:
У Брэсце жанчыне памянялі амаль 6 тысяч сапраўдных даляраў на сувенірныя
У Мінску хлопцы здалі на металалом чужое аўто, а грошы патрацілі нечакана
Пад Магілёвам адзін і той жа дом абакралі тры розныя злодзеі





