Інфармацыю, якую вы зафарбавалі або абрэзалі на фота, можна аднавіць
Канфідэнцыяльную інфармацыю на фота не заўсёды дастаткова проста абрэзаць ці замазаць. Сэрвіс Acropolypse ўмее аднаўляць адрэдагаваныя фота.
Гэты сэрвіс карыстаецца ўразлівасцю інструмента «нажніцы», убудаванага ў Windows, і рэдактара Markup у смартфонах Google Pixel.
Як гэта магчыма? Гэтыя рэдактары сапраўды візуальна рэдагуюць карцінку, але біты інфармацыі арыгінала працягваюць у ёй захоўвацца.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ