Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Усяго Грузія на экспарце вінаградных вінаў у студзені-лютым 2023 года зарабіла 34,5 млн даляраў, то-бок на Расію пайшло яго фактычна дзве траціны. Астатнія краіны далёка адсталі. 

На другім месцы ў топе знаходзіцца Украіна — ёй прададзена віна на 1,75 млн даляраў, далей ідуць Польшча і Кітай — па 1,73 млн. Казахстан купіў грузінскага віна на 1,16 млн даляраў.

У дзясятку пакупнікоў увайшла на дзявятым месцы і Беларусь, узбагаціўшы грузінскіх вінаробаў на 387,4 тысячы даляраў.

Беларусь купіла грузінскага віна крыху больш за Вялікабрытанію, якая выдаткавала на гэта 333,1 тысячы даляраў, але менш за Латвію, якая патраціла 570,2 тысячы даляраў.

Шостае і сёмае месца ў гэтым рэйтынгу — у ЗША (798 тысяч даляраў) і Германіі (653,1 тысячы).

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1