Беларускія зенітчыкі. Фота в\ч 30151
Пры фармаванні палка асаблівая ўвага надавалася стварэнню сучаснай ваеннай інфраструктуры і вучэбна-матэрыяльнай базы, абсталяванню камфартабельных месцаў размяшчэння асабістага складу, пытанням сацыяльнага забеспячэння ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў, паведамляе Мінабароны.
Сёння сфармаваную вайсковую частку ў Лунінцы наведае міністр абароны Віктар Хрэнін.
Акрамя таго, кіраўнік ваеннага ведамства ўручыць ключы ад кватэр вайскоўцам, якія прыбылі ў Лунінец для праходжання службы.





