«Мілыя, любімыя, родныя. Калі вы чытаеце гэты пост, значыць мяне ўжо няма тут, на гэтай зямлі. Мая душа дзесьці далёка, і мне больш не балюча. Я папрасіла каманду выкласці яго ў той дзень, калі пайду.

Ведаеце, я пражыла такое слаўнае жыццё, у ім было столькі цудаў, выдатных людзей, у ім была сапраўдная любоў, шчаслівае мацярынства, творчасць, шчырае сяброўства.

Сыходжу з велізарным сумам, бо гэтага жыцця, выдатных дзён, радасці нам заўсёды будзе мала, заўсёды… Але больш за ўсё месца ў маім сэрцы займае ўдзячнасць! За ўсё, што было, за ўсё, што змагла пакінуць пасля сябе».

Усе фота: інстаграм Надзеі Мялешкі

Усе фота: інстаграм Надзеі Мялешкі

Надзея напісала, што ў сярэдзіне красавіка выйдзе яе кніга, яе гісторыя «барацьбы і шчасця насуперак страшнаму дыягназу».

«Я змагалася столькі, колькі магла. Да апошняга свайго ўздыху, але… прыйшоў час развітвацца. Дзякуй, што былі са мной. Дзякуй за сотні тысяч добрых слоў, цёплых абдымкаў, веры ў мяне».

Фота: інстаграм Надзеі Мялешкі

Фота: інстаграм Надзеі Мялешкі

Надзея Мялешка — папулярная беларуская блогерка, а таксама жонка былога хакеіста беларускай зборнай Дзмітрыя Мялешкі.

У студзені 2020 года ў Надзеі Мялешкі выявілі рак грудзей трэцяй стадыі. У ліпені таго ж года хвароба ў блогеркі перайшла ў стадыю рэмісіі. Але ў сакавіку 2021-га Надзея паведаміла, што хвароба вярнулася, дактары знайшлі ў яе метастазы ў печані.

Фота: інстаграм Надзеі Мялешкі

Фота: інстаграм Надзеі Мялешкі

Жанчына працягвала сваё лячэнне ў Германіі, куды пераехала з сям'ёй. Яна запусціла дабрачынны фонд у падтрымку анкахворых.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
238
Абуральна
6