Затрыманыя беларусы. Фота: сацсеткі затрыманых і «Кіберпартызаны»

Затрыманыя беларусы. Фота: сацсеткі затрыманых і «Кіберпартызаны»

«Прымаюцца ўсе неабходныя консульскія дзеянні, прадугледжаныя ў такіх сітуацыях. У прыватнасці, аператыўна быў запытаны консульскі доступ да затрыманых грамадзян Беларусі, чакаецца рэакцыя польскага боку», — расказалі ў МЗС.

Там адзначылі, што дыпламаты падтрымліваюць сувязь са сваякамі затрыманых.

Учора Лукашэнка заявіў, што Захад прапаноўваў яму абмяняць беларусаў, затрыманых у Польшчы за шпіянаж на карысць Расіі.

15 сакавіка Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы заявіла, што ліквідавала шпіёнскую сетку, якая працавала на Расію і павінна была рыхтавацца да дыверсійнай дзейнасці ў Польшчы.

Сярод іх тры беларусы — 41-гадовы Мікалай Маскаленка, 28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха і яго дзяўчына — 18-гадовая Марыя Мядзведзева.

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
6