Рэклама нібыта выгаднага інвеставання з'явілася ў сацсетках, у тым ліку ў інстаграме. Заробак прапануюць ад 10 тыс. рублёў на месяц, а некаторыя фэйкавыя акаўнты і ад 25 тыс. рублёў. Карыстальнікам сацсетак ашуканцы паведамляюць, што можна зарабляць «ад 100% свайго ўкладу на тыдзень».

«Беларуськалій» афіцыйна заявіў, што не праводзіць і не плануе якія-небудзь «праграмы інвеставання». Няма ў кампаніі і фінансавых мерапрыемстваў з выкарыстаннем сацыяльных сетак.

На прадпрыемстве дадалі, што ўсе акаўнты, якія размяшчаюць інфармацыю аб магчымасці інвестыцый, дачынення да «Беларуськалію» не маюць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?