Фота ілюстрацыйнае. Spring96.org

Фота ілюстрацыйнае. Spring96.org

Уладзіміра абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Таксама мужчыну паставілі ў віну выкарыстанне бела-чырвона-белай стужкі і жэста перамогі. Уладзіміра апазналі па фотаздымках, якія ён рабіў на акцыі пратэсту і затым апублікаваў на сваёй старонцы ва ўкантакце.

Мужчына цалкам прызнаў віну.

Намеснік пракурора Ленінскага раёна Мінска заявіў іск аб спагнанні з Веразубава на карысць Мінсктранса маёмаснай шкоды памерам 86515 рублёў. Іск будзе разглядацца ў парадку грамадзянскай вытворчасці.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18