Андрэй Пачобут. Фота: БелТА

Андрэй Пачобут. Фота: БелТА

Міністр сказаў, што калі беларускі рэжым будзе прымаць меры супраць Польшчы і польскага народа ў Беларусі, то гэта сустрэнуць жорсткім адказам.

«Беларускі бок мае поўную яснасць у гэтым пытанні. Калі Андрэй Пачобут заўтра будзе вызвалены, паслязаўтра будзе адкрыты праход у Баброўніках», — сказаў міністр.

Памежны пераход «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю быў закрыты польскай дзяржавай 10 лютага 2023 года ў адказ на вынясенне 8-гадовага прысуду журналісту і польскаму актывісту ў Беларусі Андрэю Пачобуту.

Да закрыцця «Баброўнікі» былі адным з найбуйнейшых памежных пераходаў на польска-беларускай мяжы. Пасля гэтага жыхарам Гродзенскай вобласці даводзіцца ездзіць у Польшчу праз Літву ці праз Брэст.

23 лютага 2023 года міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча пачала «прэвентыўнае пашырэнне мер бяспекі» на мяжы з Беларуссю і Расіяй. А 9 сакавіка палякі пасля ўзвядзення ўмацаванняў на мяжы з расійскай Калінінградскай вобласцю перайшлі і да абсталявання мяжы з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Мінск запрасіў сустрэчу з затрыманымі ў Польшчы беларусамі

Клас
31
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
7