Мінскі завод «Тэрмапласт». Фота: oaotermoplast.by

Мінскі завод «Тэрмапласт». Фота: oaotermoplast.by

Спачатку намеснік дырэктара па ідэалогіі прапанавала добраахвотна запісацца ў прафсаюз. Калі ж пачула іх аргументы, што тыя ўжо з’яўляюцца сябрамі незалежнага прафсаюзу РЭП, кіраўнікі якога знаходзяцца за кратамі, то паведаміла, што працаваць з такой пазіцыяй на прадпрыемстве нельга, хоць заводу і бракуе спецыялістаў-наладчыкаў. 

У прыватнай размове ідэолаг тлумачыла супрацоўнікам, што прафсаюз — гэта не яе капрыз, а загад па ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) хоць і фармальна лічыцца прафсаюзным аб'яднаннем, насамрэч, такім не з'яўляецца. Як і саюзы жанчын, моладзі і ветэранаў, гэта падкантрольная дзяржаве структура, якая абслугоўвае кіруючы рэжым, у тым ліку вылучаючы сваіх кандыдатаў у выбарчыя камісіі на псеўдавыбарах, на якіх не вядзецца сумленны падлік галасоў. Узначальвае ФПБ Міхаіл Орда — давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі, які раней узначальваў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Чытайце таксама:

На гомельскім «Заводзе ліцця і нармаляў» адбыліся затрыманні. Забралі 14 чалавек — СМІ

Як разбураны завадскі корпус у цэнтры Мінска перарабілі ў офіс для IT-кампаніі

У «Гроднаэнерга» спусцілі свежы спіс на звальненне, а ў некаторых дзяржарганізацыях збіраюць звесткі пра карты паляка і ВНЖ у супрацоўнікаў

Клас
5
Панылы сорам
18
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
84