Падчас судовага пасяджэння было ўстаноўлена, што Аляксандр Мікалаевіч без атрымання дазволу мясцовых уладаў нібыта «прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — пікетаванні». Як «пікетаванне» была кваліфікаваная публікацыя ў сацсетцы свайго фота з выявай сцяга Украіны і БЧБ-сімволікі.

Мужчына сваёй віны ў «пікетаванні» не прызнаў, хоць самога факта размяшчэння фатаграфіі не адмаўляў. 

Аднак суддзя прыйшла да высновы, што фотаздымак, маўляў, размешчаны выкладчыкам універсітэта з мэтай прыцягнення ўвагі іншых грамадзян да падзей ва Украіне, таму гэта пікет.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?