«Мы верым, што Еўрапейскі саюз імкнецца наблізіць беларусаў да Еўропы і еўрапейскіх каштоўнасцяў, каштоўнасцяў свабоды і правоў грамадзян. Зрабіць гэта можна не праз закрыццё межаў, а праз еўрапейскі прыклад таго, як дэмакратыя і правы чалавека працуюць у грамадстве, у якім паважаюцца правы любога, у тым ліку і народжанага ў Беларусі, — гаворыцца ў заяве.
— У поўнай меры падзяляючы заклапочанасць нашых літоўскіх і еўрапейскіх калег і партнёраў праблемай бяспекі, мы тым не менш заклікаем да абмеркавання існуючых праблем і выпрацоўкі сумесных рашэнняў. Прапануем правесці сустрэчу з групай з прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады перад наступным чытаннем Закона».
Чытайце таксама:
Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве





