Канстытуцыйны суд Арменіі 24 сакавіка апублікаваў рашэнне «Аб вырашэнні пытання адпаведнасці Канстытуцыі абавязацельстваў, замацаваных у Рымскім статуце Міжнароднага крымінальнага суда».

Згодна з КС, абавязацельствы, устаноўленыя заявай аб рэтраактыўным прызнанні юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда, адпавядаюць Канстытуцыі.

Рашэнне канчатковае і ўступае ў сілу з моманту апублікавання.

Такім чынам, Уладзімір Пуцін па прылёце ў Арменію можа быць арыштаваны.

У Расіі завялі крымінальную справу на суддзяў МКС у Гаазе пасля ордара на арышт Пуціна

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1