Гэта Максім Сташулёнак, Ірына Савашынская, Канстанцін Зарэмба, Альберт Гарбуз, Максім Сеннік, Вольга Гладкая, Уладзіслаў Шукан, Дзмітрый Юртаеў, Мікіта Нядзелька, Наталля Сялях, Максім Палітаў, Аляксандр Несцярэнка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі.

Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 1466 чалавек. Апошнім часам яна не асабліва мяняецца, але не таму, што абвастрэнне рэпрэсій у Беларусі спадае, — проста паралельна з новымі пасадкамі па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых зняволеных, якія цалкам адбылі свае тэрміны. 

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0