«Мы плануем у найбліжэйшыя гады адмовіцца ад традыцыйнага папяровага рэцэпта і цалкам перайсці на электронны. Мы часам недаацэньваем лічбавую гатоўнасць нашых пацыентаў», — цытуе Рузанава Sputnik Беларусь.

Дырэктар РНЦП медтэхналогій распавёў і пра праекты для гаджэтаў, якія дазволяць дактарам кантраляваць пацыентаў. Па словах Рузанава, важна, каб пацыент мог атрымаць з мабільнага дадатку сваю амбулаторную карту.

Упершыню аб пераходзе на электронныя медкарты загаварылі больш за дзесяць гадоў таму. Але пастанова Міністэрства аховы здароўя, якая рэгламентуе такі пераход, была прынятая толькі ў 2021 годзе. У дакуменце прапісана, што даныя кожнага пацыента будуць знаходзіцца ў электроннай сістэме аховы здароўя без дублявання на папяровых носьбітах. Таксама пастанова прадугледжвае з'яўленне функцыі электроннага лічбавага подпісу.

Чытайце таксама:

Мінздароўя можа забараніць стаматалогіям выкарыстоўваць рэнтген. Праўда, не ўсім

Мінздароўя ўвяло новыя правілы для аптэк. Іх стане менш: хочуць прыдушыць канкурэнтаў «БелФармацыі»

Асцярожна: перадазіроўка кропель у нос магчымая

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0