Як расказала сама мастачка ў каментары CityDog.io, прапанова аб супрацоўніцтве паступіла ёй ад гурта менавіта пасля паста з футболкай пра «крыж-крынж».
«Яны мне адразу расказалі, што ў ілюстрацыі для футболак хацелі б абыграць кола агляду з парку Горкага, якое ёсць і ў кліпе на песню «Свяці». Я паглядзела кліп некалькі разоў, і мне вельмі запаў радок «Дзе мае сонца будзе свяціць?».
Мне гэтыя словы здаліся суперактуальнымі ў цяперашніх рэаліях. Падумалася, што кола само як сонца і той самы маяк, асабліва для беларусаў, для мінчукоў і тых, хто вымушана апынуўся ўдалечыні ад дома.
Наогул складана апісаць словамі тое, што маляваў з пэўнымі думкамі і пачуццямі. Мне здаецца, што гэтыя словы пра сонца і кола, якое для нас як сімвал Мінска і дома, з прамянямі, як у сонца, вельмі ўпісаліся ў агульную канцэпцыю мерчу».
Чытайце таксама:
«Сюды ходзяць заможныя людзі, а вы ім замінаеце». Як цяпер жыве першы ГЦ «Карона» ў Беларусі






какая красата
але недзе дауно я гэта ўжо бачыла
скушно
плагиат