Фота: odesacityofficial / Telegram
СМІ пішуць, што гэта адбылося на ўзбярэжжы вёскі Сычаўка. Пашкоджана некалькі будынкаў.
Мэрыя ўдакладняе, што з-за абмежавання доступу да абʼекта там не было людзей і ніхто не пацярпеў.






Падчас шторму хвалі выкінулі марскую міну на ўзбярэжжа пад Адэсай. Міна здэтанавала, стукнуўшыся аб прыбярэжныя канструкцыі аднаго з месцаў адпачынку і базавання малых плаўсродкаў.