«Чакаецца, што ўкраінскія экіпажы і танкі будуць на пазіцыях да вясновага контрнаступлення, якое, як мяркуюць, знаходзіцца ў распрацоўцы», — піша газета Guardian.

«Мы ўсе былі вельмі ўражаныя ўзроўнем прадэманстраванай кампетэнтнасці, і мы не сумняваемся, што нашы [ўкраінскія] сябры будуць максімальна эфектыўна выкарыстоўваць танкі Challenger 2 у баях, што маюць адбыцца», — сказаў адзін з інструктараў.

Выданне нагадвае, што, акрамя 14 танкаў Challenger, Вялікабрытанія адпраўляе Украіне 20 бронетранспарцёраў Bulldog і 30 самаходных артылерыйскіх установак AS-90.

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0