Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

«На планы Расіі такая рэакцыя, безумоўна, паўплываць не можа. Прэзідэнт [Пуцін] усё патлумачыў у сваёй заяве, якую ён зрабіў у суботу. Да гэтага дадаць няма чаго», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці можа паўплываць на пазіцыю Масквы па размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі рэакцыя Захаду, у тым ліку пагрозы ўвесці санкцыі супраць РФ.

Уладзімір Пуцін заявіў у суботу, што Аляксандр Лукашэнка даўно ставіць пытанне аб магчымасці размяшчэння на тэрыторыі сваёй краіны расійскай тактычнай ядзернай зброі.

«Аляксандр Рыгоравіч мае рацыю, ён кажа: «Ну слухайце, мы ж вашы найбліжэйшыя саюзнікі. Чаму амерыканцы сваім саюзнікам робяць гэта, на іх тэрыторыі размяшчаюць, вучаць, дарэчы кажучы, іх экіпажы, іх лётчыкаў выкарыстоўваць пры неабходнасці гэты від узбраенняў», — сказаў прэзідэнт Расіі.

«Мы дамовіліся, што мы зробім тое ж самае, не парушаючы сваіх абавязацельстваў, падкрэслю, не парушаючы сваіх міжнародных абавязацельстваў па нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Мы ўжо дапамаглі нашым беларускім калегам абсталяваць іх самалёты, самалёты беларускіх ВПС. 10 самалётаў гатовыя для прымянення такога тыпу зброі», — заявіў Пуцін.

У ЕС заявілі пра гатоўнасць адказаць новымі санкцыямі, калі Беларусь не перадумае размяшчаць на сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю Расіі. «Размяшчэнне Беларуссю расійскай ядзернай зброі азначала б безадказную эскалацыю і пагрозу еўрапейскай бяспецы. Беларусь можа спыніць гэта, гэта яе выбар. ЕС гатовы адказаць далейшымі санкцыямі», — напісаў кіраўнік дыпламатыі Еўразвяза Жазэп Барэль у твітары.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
19