Дарус Матайціс здымаў беларускае мерапрыемства для фотабанка Scanpix Baltics. Беларусы прынялі яго за «ціхара». Скрыншот з відэа
«Я не першы раз запісваю мерапрыемствы беларускай апазіцыі ў Літве. Іх фота ў фотабанку Scanpix даволі шмат. У той дзень я ўбачыў, што нейкі чалавек падышоў вельмі блізка да мяне і здымаў мяне на відэа ці тэлефон. Тады я адразу падумаў, што гэта можа выклікаць праблемы ў будучыні, але ён толькі здымаў, не прасіў мяне назваць сябе, не пытаўся, адкуль я», — расказаў журналіст літоўскаму парталу 15min.
На пытанне, ці звяртаўся да яго ў той вечар хто-небудзь з просьбай паказаць акрэдытацыю, Матайціс адказаў адмоўна.
«Таксама побач стаяў паліцэйскі патруль, яны маглі адразу падаць заяву, я б паказаў усе дакументы», — сказаў суразмоўца.
Дарус Матайціс падкрэсліў, што ў Літве пры здымцы ці фотаздымцы публічных мерапрыемстваў не абавязкова мець дадатковы дазвол.
Журналіст быў непрыемна здзіўлены скандалам. Тым больш што паміж ім і лукашэнкаўскім сілавіком, на яго думку, ёсць толькі адно падабенства — яны абодва лысыя.
Чытайце таксама:
У віленскай паліцыі не прынялі заяву на імавернага «ціхара», які здымаў удзельнікаў Дня Волі
«Байпол» сцвярджае, што выявіў на Дзень Волі ў Вільні «ціхара» з камерай





