Фота: twitter.com/MNPDNashville
Улады горада і штата спрабуюць высветліць, як гэтая жанчына звязаная са школай. Вядома, што ёй было 28 гадоў.
У прэсвітарыянскай школе ў Нэшвіле вучыцца каля 200 дзяцей ад дзіцячага сада да шостага класа, у ёй працуюць 33 настаўнікі.
Званок аб страляніне паступіў у паліцыю ў раёне 10-й раніцы паводле мясцовага часу.
Паводле звестак партала Gun Violence Archive, гэта ўжо 129-ы выпадак масавай страляніны ў ЗША з пачатку 2023 года, у 80 з гэтых выпадкаў гінулі людзі.





