У жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў і жорстка збілі. У яго пачаў развівацца агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аутаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасліся суставы пазваночніка і іншыя суставы. Напярэдадні паўторнага затрымання ён паспеў з'ехаць у Польшчу.

Праведзеная ў Польшчы поўная дыягностыка пазваночніка паказала, што Віталю тэрмінова патрэбная аперацыя па рэканструкцыі.

Уся аперацыя абыдзецца ў 81281 злоты (+ каля 30% звыш гэтай сумы трэба мець дадаткова на выпадак форс-мажорных абставін).

Віталь адкрыў збор толькі на 35 000 злотых — як пішуць у каментарыях арганізатары, мужчыне было няёмка прасіць у людзей дапамогі на ўсю суму: ён і яго блізкія збіраліся ўзяць крэдыт, каб хапіла на аперацыю.

Цяпер на яго рахунку больш за 65 тысяч злотых. Але яму яшчэ можна дапамагчы.

«Я хачу падзякаваць усім неабыякавым людзям. Вельмі ўсім вам дзякую, бо надзеі, калі шчыра, у мяне ўжо не было. Я ўжо апусціў рукі. Да нас учора таксама звярнуўся фонд BY_help, мы гаварылі з Аляксеем Лявончыкам. Ён паабяцаў закрыць усю суму, калі сабраных грошай не хопіць», — сказаў «Радыё Свабода» Віталь Тысеў.

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0