22-гадовага палітвязня асудзілі па «народным» артыкуле на год калоніі
У Кастрычніцкім судзе Мінска 30 студзеня вынеслі прысуд палітзняволенаму Даніілу Вітунову паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядала суддзя Вольга Няборская, паведамляе «Вясна».
Хлопца затрымалі 13 кастрычніка 2022 года і першапачаткова асудзілі да адміністрацыйнага арышту. Затым яго перазатрымалі ў межах крымінальнай справы па справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Суддзя прызначыла Даніілу адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Падтрымайце хлопца: турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А (Данііл Дзмітрыевіч Вітуноў).
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ