Як атрымалася высветліць праваабаронцам, пры аглядзе мабільнага тэлефона мужчыны сілавікі выявілі падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі». Пасля гэтага яго адміністрацыйна арыштавалі па арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

10 сакавіка, у дзень меркаванага вызвалення, Залатарэўскаму былі прад'яўленыя абвінавачванні па крымінальнай справе па арт. 361-1 і арт. 361-4 КК РБ за нібыта рэгістрацыю ў плане «Перамога». Mayday звязвае яго арышт з інцыдэнтам у Мачулішчах, але ніякіх доказаў на карысць гэтага, апрача прыблізнага супадзення дат, не прыводзіць.

На гэты момант Віктар Залатарэўскі знаходзіцца ў СІЗА горада Гродна.

Вядома, што перад спробай выезду з краіны мужчына, які сам паходзіць з Гомеля, працаваў у Мінску ў адной з дзяржаўных арганізацый і пражываў у інтэрнаце. Пасля затрымання ён быў звольнены.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
20