Праект законаў быў ухвалены парламентам у першым чытанні. Дэпутаты ўхвалілі абмежаванне правоў расіян і беларусаў на ўвоз і вываз з тэрыторыі Літвы наяўных грошай, забарону ўвозу ўкраінскіх грыўняў. Дэпутаты таксама падтрымалі прапанову фракцыі Партыі свабоды дазволіць больш шырокаму колу грамадзян Расіі купляць нерухомасць у Літве (тым, у каго ёсць часовы або пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве) і прымаць нерухомасць у спадчыну.

Члены камітэта таксама падтрымалі прапанову Ёнаса Яруціса адтэрмінаваць уступленне ў сілу абмежавання на выдачу часовага дазволу на жыхарства беларусам да 1 ліпеня 2023 года.

«Гэта звязана з бізнэсам. У Літве больш за 50% кіроўцаў-дальнабойшчыкаў — грамадзяне Беларусі. Некаторыя, іх больш за тысячу, стаяць у чарзе на курсы, якія дазваляюць працаваць у ЕС і ў Літве кіроўцамі. Гэта было б сур'ёзнай праблемай і цяжарам для літоўскага транспартнага сектара, якому і без таго не хапае кіроўцаў», — сказаў Яруціс.

Больш дыскусій выклікала пытанне прыпынення прыёму заявак на атрыманне літоўскага грамадзянства.

Нягледзячы на заўвагі, члены камітэта ўхвалілі прапанову кіраўніка камітэта Лаўрынаса Кашчунаса пакінуць гэтае абмежаванне ў сіле.

Праўда, будзе больш выключэнняў: калі чалавек адказвае патрабаванням закона аб натуралізацыі і ёсць інфармацыя, што ён не ўяўляе пагрозы для нацбяспекі і грамадскага парадку; калі ў чалавека ёсць права на аднаўленне грамадзянства ў адпаведнасці з дзейнымі законамі і ёсць інфармацыя, што ён не ўяўляе пагрозы для нацбяспекі і грамадскага парадку; падаецца заяўка аб адмове ад грамадзянства Літвы або рашэнне аб пазбаўленні грамадзянства прымаецца, калі чалавек атрымаў грамадзянства іншай краіны. Лібералы прапаноўвалі не абмяжоўваць прыём заявак на грамадзянства ад беларусаў і расіян, але гэтая прапанова была адхілена.

Чытайце таксама:

Дарадца прэзідэнта Літвы пра абмежаванні для беларусаў: Падчас вайны гэта неабходна

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

У Літве хочуць прыпыніць прыём заяў на грамадзянства ад беларусаў і расіян

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2