Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

«Калі вы маеце на ўвазе, скажам так, вайну ў шырокім кантэксце — гэта супрацьстаянне з варожымі дзяржавамі, з недружалюбнымі краінамі, гэта гібрыдная вайна, якая развязана імі ў адносінах да нашай краіны, — то гэта надоўга. І тут нам патрэбна цвёрдасць, упэўненасць у сабе, мэтанакіраванасць і яднанне вакол прэзідэнта», — паведаміў Пяскоў у сераду на рэгулярным брыфінгу з журналістамі.

Таксама Пяскоў сказаў, што мэты Расіі ў вайне з Украінай не могуць быць дасягнутыя палітыка-дыпламатычным шляхам, а толькі ваенным.

Напярэдадні брытанская газета Guardian распавяла, што Пяскоў падчас званай вячэры, на якой прысутнічалі прадстаўнікі расійскай культурнай і палітычнай эліты, папярэдзіў, што цяперашнія падзеі працягнуцца яшчэ вельмі доўга і трэба рыхтавацца да цяжкіх часоў.

«Мяркую, што вы чакаеце, каб я нешта сказаў, — прыводзіць газета словы крамлёўскага прэс-сакратара, пераказаныя ёй незалежна двума ўдзельнікамі мерапрыемства, якое прайшло незадоўга да Новага года. — Будзе значна цяжэй. Гэта зойме вельмі, вельмі шмат часу».

Па словах аднаго з удзельнікаў размовы, пасля гэтых слоў, якія выклікалі ў многіх пачуццё няёмкасці, прысутным стала ясна, што Пяскоў папярэдзіў іх аб тым, што вайна нікуды не дзенецца і ім трэба рыхтавацца да цяжкіх выпрабаванняў.

У сваю чаргу сакратар Рады бяспекі РФ Мікалай Патрушаў у сераду таксама абвясціў, што Расія не спыніцца, пакуль не дасягне сваіх галоўных мэт у гэтай вайне — «дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі» Украіны.

«Нягледзячы на няўхільна ўзрастаючую вайсковую дапамогу Украіне з боку ЗША і іншых заходніх дзяржаў, усе заяўленыя мэты спецыяльнай ваеннай аперацыі будуць абавязкова дасягнуты. Мы даможамся дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны, забяспечым тэрытарыяльную цэласнасць Расійскай Федэрацыі і бяспеку нашага насельніцтва», — заявіў Патрушаў падчас сустрэчы сакратароў Радаў бяспекі краін — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Дэлі.

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
27