Як вынікае з раскладу, пасля абеду 7 красавіка суддзя Алена Шылько будзе разглядаць справу журналіста і прадпрымальніка Івана Мураўёва. Пасяджэнне ад пачатку запланавана ў закрытым фармаце.

Гэтая самая суддзя ўжо вяла папярэдні працэс, па выніках якога асудзіла відэааператара-фрылансера да 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.

З расплывістага тлумачэння ў графе «сутнасць матэрыялу» цяжка зразумець прычыну новага пераследу Мураўёва, аднак насцярожвае, што яго справа значыцца ў раздзеле «крымінальнай вытворчасці». У прыватнасці, частка з матывіроўкай гучыць так: «Іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, рашэння, пастановы ў выкананне».

Чытайце таксама:

Нестандартны гардэроб, бан на танную гарэлку, Акрэсціна. Гісторыя Івана Мураўёва — рухавіка мінскай кальяннай культуры

Стала вядома, за што асудзілі Івана Мураўёва

Вынесены прысуд кіраўніку «Кальяннай №1»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?