На мяжы з Польшчай затрымалі кіроўцаў міжнароднага аўтобуса
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што сёння ўначы на беларускай мяжы былі затрыманыя кіроўцы міжнароднага аўтобуса, які ехаў з Польшчы ў Беларусь. Гаворка ідзе пра аўтобус кампаніі PKS Gdańsk, якая выконвае рэйсы па маршрутах Гданьск — Мінск і Познань — Мінск.
Затрыманыя кіроўцы — беларусы. Паведамляецца, што пасля затрымання пасажыры аўтобуса некалькі гадзін чакалі, пакуль па іх з Мінска прыедзе новы аўтобус.
Прычыны затрымання невядомыя.
Чытайце таксама:
За ўдзел у пратэстах у Мінску затрымалі доктарку і яе мужа
Сыну Лябедзькі далі 15 сутак. У пратаколе напісалі, што «чапляўся да міліцыянтаў»
ГУБАЗіК пагражае «кіроўцам-экстрэмістам»
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ