Фота: «Ведомості»
У чацвер, 30 сакавіка, МТС абвесціць пра поўнамаштабны рэбрэндынг, распавёў РБК прэзідэнт кампаніі Вячаслаў Мікалаеў. На новым лагатыпе больш не будзе выявы яйка — цяпер гэта будзе квадрат чырвонага колеру з літарамі М, Т і С па перыметры.
Поўны квадрат з надпісам МТС будзе прымяняцца для асноўнай прапановы кампаніі, а ў выпадку з «дочкамі» — суббрэндамі, напрыклад «МТС-Аўта», «МТС-музыка» і інш., у яго будзе адразацца куток, і на гэтым «аскепку» будзе размяшчацца лагатып гэтага кірунку.
Па словах дырэктара расійскага МТС, даследаванне паказала, што тэлекамунікацыйная кампанія цяпер асацыюецца ў кліентаў не з яйкам, а з чырвоным колерам. А яйка асацыюецца з «чымсьці алдскульным і класічным».
У Беларусі ў МТС лагатып апошні раз мяняўся ў 2019 годзе.





