Эван Гершкавіч. Фота са старонкі ва ўкантакце

Эван Гершкавіч. Фота са старонкі ва ўкантакце

Са слоў Шыршыкава, Гершкавіч браў інтэрв'ю ў яго ў Екацярынбургу два тыдні таму. Са слоў піяршчыка, журналіста ў першую чаргу цікавіла, як у грамадстве ставяцца да «ПВК Вагнера».

Адпрацаваўшы некалькі дзён у Екацярынбургу, Гершкавіч паляцеў у Маскву, дзе, паводле інфармацыі выдання «Вячэрнія ведамасці», ён пражывае. Аднак сёння ноччу Шыршыкаву патэлефанавала начальства Гершкавіча і паведаміла, што журналіст вярнуўся ўчора ў Екацярынбург і пасля гэтага перастаў выходзіць на сувязь.

Як паведамляе са спасылкай на дзве крыніцы журналіст Дзмітрый Калязеў, Гершкавіча затрымалі. «Эван ездзіў у Екацярынбург пісаць пра стаўленне да вайны і пра вярбоўку мясцовых жыхароў у ПВК Вагнер», — удакладніў Калязеў.

Напярэдадні чытач «Вячэрніх ведамасцяў» распавёў выданню, што бачыў, як ля рэстарана Bukowski Grill, дзе Шыршыкаў размаўляў з Гершкавічам, затрымалі чалавека. Як мяркуецца, сілавікі завялі яго ў мікрааўтобус, нацягнуўшы на твар швэдар, піша выданне. Шыршыкаў мяркуе, што затрыманым мог быць Гершкавіч.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
13