Суд над ёй распачнецца 11 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Справу будзе разглядаць суддзя Яраслаў Парэмскі.
Нагадаем, палітзняволеную актывістку з Пружанаў, асуджаную да 3,5 года калоніі, 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію №4. Нядаўна яе змяшчалі ў ПКТ да 24 лютага.
Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічынь да 1 (37 рублёў). У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе. Нядаўна Алена сустрэла сваё 66-годдзе.
Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі:
ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаўк.





