Старшыня камісіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Генадзь Давыдзька
«Мы з нецярпеннем чакаем інфармацыю ад Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, ім даручана распрацаваць [канцэпцыю холдынгу саюзных СМІ]. Я ведаю, што ёсць праект [дакумента], распрацаваны міністэрствам інфармацыі Беларусі, які ўзяты за аснову гэтага холдынга», — заявіў старшыня камісіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Генадзь Давыдзька.
Паводле яго, засталося тры месяцы да заканчэння работы па стварэнні медыяхолдынга.
Сёння на пасяджэнні камісіі было заяўлена, што беларускі бок — міністэрства інфармацыі — адправіў свае прапановы, і расійскае профільнае ведамства іх вывучае.
Генадзь Давыдзька адзначыў, што ў яго ўзнікае занепакоенасць з-за таго, што ў пытаннях фармавання і распрацоўкі канцэпцыі саюзнага медыяхолдынга назіраецца «нейкая празмерная засакрэчанасць і кулуарнасць».
Парламентарыі прагаласавалі за тое, каб паскорыць работу па стварэнні праекта і канцэпцыі Саюзнага медыяхолдынга.
Чытайце таксама:
«Rutube — мёртванароджанае дзіця». Беларускія прапагандысты раскрытыкавалі расійскіх





