Рост туберкулёзу ў 2021 годзе ўпершыню зафіксавалі ва ўсім свеце. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), колькасць выпадкаў гэтай хваробы вырасла на 3—6 працэнтаў. У Беларусі тэмпы росту яшчэ большыя.

На прэс-канферэнцыі па барацьбе з сухотамі, дзе выступалі галоўны фтызіятр Мінздароўя Генадзь Гурэвіч і прадстаўнік СААЗ у Беларусі, было заяўлена аб росце колькасці выяўленых выпадкаў на 12%.

Пры гэтым каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці Лідзія Тарасенка мяркуе, што да афіцыйных беларускіх даных трэба ставіцца з асцярожнасцю: «На жаль, мы бачым, што людзі, якія цяпер ва ўладзе, не цураюцца ніякай хлусні: успомніце кавід і даныя пра дзевяць памерлых, якія нам давалі кожны дзень на працягу некалькіх месяцаў. Ёсць прыклады магчымых маніпуляцый са статыстыкай па анкалогіі. Гэтыя людзі нікуды не сышлі, яны засталіся ва ўладзе. Таму якія ў нас падставы давяраць таму, што яны кажуць цяпер?»

Сухоты як інфекцыя распаўсюджаныя ў любой папуляцыі. Чалавек можа ўсё жыццё быць ім інфікаваны, але большасць не захворвае. Гэта эфект таго, што мы ў дзяцінстве атрымліваем вакцынацыю БЦЖ. Калі ж хвароба ўсё-такі пачынаецца, часта яе вельмі цяжка заўважыць, гэта не апендыцыт.

Ці вінаваты ў сумнай статыстыцы кавід? СААЗ мяркуе, што так.

Лідзія Тарасенка пагаджаецца, што ён мог бы быць адным з фактараў росту: «Пандэмія паўплывала на выяўленне хваробаў, у тым ліку сухотаў і анкалогіі. Падчас яе людзі менш звярталіся да дактароў, у выніку іх менш правяралі і радзей выяўлялі хваробу. Плюс вырасла нагрузка на ахову здароўя, у тым ліку на тыя ж апараты рэнтгену і КТ. Недахоп грошаў і рэсурсаў паўплываў на тое, што падчас пандэміі выявілі менш выпадкаў сухотаў, але гэта не значыць, што менш людзей захварэла. Адпаведна, у наступныя гады ў тых, у каго не выявілі хваробу раней і хто перажыў пандэмію, знойдуць сухоты і праз гэта вырасце колькасць выпадкаў у гады пасля кавіду».

Як паказваюць навуковыя даныя, сухоты і кавід звязаныя не толькі ўскосна, але і напрамую. Абедзве хваробы перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. Калі чалавек інфікаваны ўзбуджальнікам сухот, але не захварэў, кавід можа актываваць «спячую» бактэрыю і хвароба пяройдзе ў актыўную фазу.

Лідзія Тарасенка звяртае ўвагу, што Беларусь — адна з тэрыторый з самай вялікай лічбай па сухотах.

Адзін з фактараў рызыкі па сухотах — гэта турэмнае зняволенне, бо яно звязанае ў тым ліку са зніжэннем імунітэту ў вязняў, стрэсам, дрэнным харчаваннем, распаўсюджанасцю ВІЧ і цеснатой. Тарасенка звяртае ўвагу на тое, што ў Беларусі найбольшая колькасць вязняў на душу насельніцтва ў Еўропе, і гэтыя людзі ўтрымліваюцца ў нечалавечных умовах, гэта не тое ж самае, што еўрапейская турма.

Так, на сухоты ў зняволенні захварэў 34-гадовы палітвязень Павел Вінаградаў. У ліпені мінулага года яго перавялі ў аршанскую папраўчую калонію № 12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў. У лютым стала вядома, што Павел вылечыўся, яго перавялі назад у калонію ў Ваўкавыск.

Чытайце таксама: У камеры на 5 чалавек было 19 жанчын, ніякіх матрацаў палітычным не выдавалі

Тое, што ў краіне столькі вязняў, можа і само па сабе спрыяць росту колькасці захворванняў. Калі хворыя людзі выходзяць з турмы, яны робяцца крыніцай інфікавання, а сухоты — заразная хвароба, якую можна падхапіць нават у аўтобусе.

Усіх нас хочуць прагнаць праз Акрэсціна, увесь народ

У Расіі дазволілі мачыць манту

Ёсць версія, што прышчэпка БЦЖ павышае імунітэт супраць Covid-19. Што кажуць навукоўцы і што вядома дакладна?

«Мы маем справу з рускім фашызмам, а Беларусь акупаваная». Вялікая гутарка з Алексіевіч

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
18