Рынат Ахметаў

Рынат Ахметаў

ТАА «Сэрвіс Ойл» было зарэгістраванае «Беларуснафтай» у Палтаве ў 2012 годзе для аказання сэрвісных паслуг украінскім нафтагазаздабыўчым кампаніям. У ліку галоўных замоўцаў прадпрыемства тады фігуравалі вышэйзгаданы холдынг Рыната Ахметава ДТЭК і дзяржаўны газаздыбыўца «Укргазздабыча».

У канцы 2021-га ўласнікам «Сэрвіс Ойл» замест «Беларуснафты», якая тады ж трапіла пад санкцыі Еўрасаюза, стала кампанія «Пухавічынафтапрадукт».

У чэрвені 2022 года актывы «Сэрвіс Ойл», уключаючы долю ў статутным фондзе і маёмасць (на той момант агульным коштам каля 135 млн даляраў), былі арыштаваныя кіеўскімі ўладамі і перададзеныя ў распараджэнне Агенцтва па вышуку і менеджменце актываў. Апошняе ў снежні мінулага года правяло конкурс па перадачы ў кіраванне маёмасці беларускай кампаніі.

Пераможцам конкурсу была абвешчаная кампанія «Нафтагазэнергія», якой распараджаецца структура Рыната Ахметава. У пералік яе маёмасці ўваходзяць некалькі буравых і калцюбінгавая ўстаноўкі, транспартныя сродкі, трубы і г. д.

Чытайце таксама:

З Беларусі сыходзіць «Метінвест Дыстрыбуцыя» Рыната Ахметава

Самы багаты чалавек Украіны адмаўляецца ад свайго медыйнага бізнэсу

«Беларуснафта» стане актыўней гандляваць харчамі. І не толькі на АЗС

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1