Скрыншот відэа БТ

Скрыншот відэа БТ

«Мною былі актываваны настойліва перамовы з прэзідэнтам Расіі Пуціным па вяртанні ў Беларусь ядзернай зброі. Менавіта па вяртанні ядзернай зброі, якая была вывезеная ў 1990-я гады. Тады пад гарантыі: ніякіх санкцый супраць тых, хто вывез, ніякага ціску, наступлення ці рэвалюцыі. Усё растаптана, усё разбурана. Я маю права паставіць пытанне вярнуць ядзерную зброю, якую тады яшчэ, да мяне, вар'яты падпісалі абавязанні яго вяртання. Я памятаю, як на мяне ціснулі, — я і прыпыніў гэты вывад. Не стаў выводзіць у 1994—1995 і быў падвергнуты ціску не толькі з боку Захаду, але і з боку Расіі», — выказаўся Лукашэнка.

«Я не спрабую кагосьці запужваць ці шантажаваць, гасподзь з імі. Я хачу засцерагчы ад небяспекі беларускую дзяржаву… Пад бізуном жыць і рабамі не будзем», — апраўдваўся ён.

Пра тое, што ў Беларусі будуецца сховішча для расійскай ядзернай зброі, прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў 25 сакавіка.

Будаўніцтва, па яго словах, ідзе настолькі хуткімі тэмпамі, што скончыць яго збіраюцца ўжо да 1 ліпеня.

Размяшчаць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, паводле Пуціна, будуць без парушэння Дамовы аб яе нераспаўсюджванні, бо яна, маўляў, не перадаецца пад кіраванне Лукашэнкі, ён толькі дае тэрыторыю. 

Расія па просьбе Лукашэнкі размесціць у Беларусі ядзерную зброю

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
74