Woman is cleaning the window

Мыццё вокнаў лепш пачынаць не з шыб, а з мыцця падваконня і аконнай рамы

У мыцці вокнаў ёсць адзін сакрэт: каб пазбегнуць плям ад вады, мыць шыбы лепш у пахмурны дзень, калі няма сонца, тады вада не будзе так хутка высыхаць на шкле.

Таксама мыццё вокнаў лепш пачынаць не з шыб, а з мыцця падваконня і аконнай рамы. Для гэтага трэба прыбраць усе лішнія прадметы і, калі неабходна, фіранкі.

Што вам спатрэбіцца? Вядро з цёплай вадой, ахоўныя пальчаткі, сродак для мыцця, а таксама анучы ці швабра з мяккай насадкай. Добра мець старыя газеты або анучу з мікрафібры — калі выціраеш ёю, не застаецца разводаў і варсінак.

Як мыць

  • Мыць шыбы трэба зверху ўніз, каб не размазваць бруд па чыстым шкле.
  • Лепш спачатку проста працерці шкло ад пылу і бруду.
  • Потым памыць іх сродкам, які выкарыстоўваеце. Паспрабуйце адзін бок акна (напрыклад, унутраны) мыць у гарызантальным кірунку, а іншы (вонкавы) — у вертыкальным. Тады пасля мыцця адразу будзе відаць, на якім баку ўтварыліся падцёкі, і іх можна будзе лёгка прыбраць.
  • Пасля мыцця сродкам прамыйце шыбы чыстай вадой.
  • У канцы пратрыце шыбы чыстай сухой анучай з мікрафібры (яна выдатна ўбірае ваду і не пакідае разводаў і варсінак) або — стары правераны спосаб — звычайнымі газетамі, якія ўбяруць усе рэшткі вільгаці і нададуць шклу бляск.

Што можна выкарыстаць замест мыйнага сродку?

  • Звычайны мыльны раствор.
  • Воцатную ваду: у чыстую ваду дадаецца сталовы воцат 9% з разліку дзве сталовыя лыжкі на кожны літр вадкасці.
  • Сродак для мыцця посуду і воцат. Гэтая сумесь добра адмые плямы з шыб. Змяшайце 500 мл вады, 70 мл воцату і чайную лыжку вадкасці для мыцця посуду.
  • Крухмал. На літр вады дадаецца сталовая лыжка крухмалу.
  • Соль. Калі шыбы не вельмі брудныя, то іх можна памыць і адпаліраваць соллю. Развядзіце дзве сталовыя лыжкі солі ў шклянцы цёплай вады. Пераканайцеся, што ўся соль растварылася, каб крышталікі не падрапалі шкло.

Чытайце яшчэ:

Як і чым мыць халадзільнік? Практычныя парады

Духоўка брудная? Вось як яе вычысціць хутка і проста 

Звычкі, якія псуюць пральную машыну і адзенне

Як часта трэба мяняць пасцель?

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2