У Талачынскім раёне мужчына хацеў сябе спаліць
У Талачынскім раёне ў бальніцу з апёкамі трапіў беларус, які паспрабаваў здзейсніць суіцыд у пасёлку Байкал. Падрабязнасці апублікавалі ў сутачнай зводцы МНС.
Спроба самаспалення здарылася ў пятніцу, 31 сакавіка. Каля 19:38 з медустановы паведамілі аб шпіталізацыі мужчыны 1972 года нараджэння.
Беспрацоўны беларус паспрабаваў здзейсніць суіцыд і падпаліў на сабе адзенне на тэрыторыі прыватнага дома. Яго шпіталізавалі з апёкамі.
Чытайце таксама:
На праспекце Незалежнасці гарэў аўтобус з пасажырамі
Гродзенцу не спадабалася гучная размова двух хлопцаў на вуліцы. Ён стрэліў з «пнеўматыкі» і трапіў аднаму ў вока
Качагар забіў жонку і хацеў спаліць цела, але калега выклікаў міліцыю. Пакуль тыя ехалі, качагар павесіўся
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ