Кітай прапанаваў не размяшчаць ядзерную зброю за мяжой
Кітай прапанаваў краінам, якія размясцілі ядзерную зброю ў іншых дзяржавах, вярнуць яе ў свае тэрытарыяльныя межы і адмовіцца ад такой практыкі. Гэтую прапанову выказаў намеснік пастаяннага прадстаўніка КНР пры ААН Гэн Шуан, выступаючы на пасяджэнні Рады бяспекі ААН.
Гэн Шуан. Фота: твітар
«Мы заклікаем да скасавання дамоўленасцяў аб супольным выкарыстанні ядзерных узбраенняў і выступаем за адмову ад размяшчэння ядзернай зброі за мяжой усімі ядзернымі дзяржавамі», — гаворыцца ў заяве.
Гэтую заяву можна ўспрымаць як крытыку расійскага кіраўніцтва, якое днямі паведаміла пра намеры размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Але адначасова Гэн Шуан заклікаў ядзерныя дзяржавы вывесці з іншых краін ядзерную зброю, размешчаную там раней. І гэта ўжо хутчэй вада на млын Масквы, бо расійскае кіраўніцтва свае цяперашнія дзеянні апраўдвае ў тым ліку і тым, што ядзерная зброя ЗША, маўляў, знаходзіцца не толькі на іх тэрыторыі.
Чытайце таксама:
МЗС Літвы павіншавала з абраннем РФ кіраўніком Рады бяспекі ААН жартам аб расійскім вайсковым караблі
Прадстаўнік Беларусі ў ААН падзякаваў Украіне за вынясенне пытання пра ядзерную зброю. Але гэта быў спецыфічны гумар
«У Крыме расійскія базы сталі апорнымі пунктамі для анексіі». Кавалеўскі пра небяспеку размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ