Антон Смольскі

У Смольскага запыталіся пра гэта ў сувязі з тым, што ўчора Лукашэнка падтрымаў магчымасць для беларускіх спартсменаў выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.

«Для мяне прынцыпова выступаць з гімнам і сцягам, але калі выбару не будзе, то ўсё роўна будзем абараняць гонар краіны», — сказаў Смольскі.

На гэтым тыдні Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў новыя рэкамендацыі па допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў. Беларусы і расіяне, якія не падтрымліваюць вайну ва Украіне, могуць спаборнічаць у нейтральным статусе, але толькі ў індывідуальных відах спорту. Акрамя таго, яны не павінны быць звязаныя з сілавымі структурамі. 

Праўда, гэтае рашэнне яшчэ можа быць перагледжанае, бо адносна яго ёсць моцная апазіцыя.

Чытайце таксама:

Украіна будзе байкатаваць спаборніцтвы з удзелам расійскіх спартсменаў — украінскі ўрад

Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

«Мабыць, цяпер я б не пагадзілася ехаць пад нейтральным сцягам». У сям'і Смольскіх запыталіся, як яны бачаць спартыўную будучыню

Клас
0
Панылы сорам
14
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1