Аказалася, што расліны, якія адчуваюць смагу, выдаюць каля 35 такіх пстрычак за гадзіну. А тыя, якіх падразалі каля сцябла, шумелі яшчэ больш.

Чалавек гэтыя гукі не чуе — яны занадта высокія. Але сабакі, мышы-палёўкі ці матылькі могуць іх адчуць на адлегласці да 5 м.

«Гэта адкрывае магчымасці для разумення раслін і можа аказаць значны ўплыў на сельскую гаспадарку», — пішуць аўтары.

Створаны алгарытм ужо ўмее пазнаваць расліны «па голасе» і адчувае розніцу паміж пстрычкамі тамата і тытуню.

Па словах біёлагаў, пакуль рана сцвярджаць, што расліны «крычаць або просяць дапамогі». Вядома толькі, што гэта інфарматыўныя гукі. Як менавіта яны робяцца, пакуль незразумела — магчыма, гэта бурбалкі ў тканках раслін ці нешта накшталт «рыпення суставаў».

Чытайце таксама:

Як амаладзіць старыя туі

Хочаце схавацца ад суседа і цікаўных вачэй? Гэтыя расліны вам дапамогуць

Як правільна абразаць гартэнзію. І чым яна можа быць карысная, акрамя хараства

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
16
Сумна
1
Абуральна
0