Скрын з відэа

Скрын з відэа

Падчас размовы ў эфіры з'яўляецца і мужчынскі голас. Палонны кажа, што гэта яго сябар, расказвае, што патрапіў у палон і просіць яго схадзіць у ваенкамат ды запатрабаваць, каб яго ўключылі ў спіс на абмен.

І сябар, і дзяўчына не адразу вераць, але палонны гаворыць ім кодавыя праверачныя словы, і яны пераконваюцца, што гэта сапраўды ён. Прадстаўнік палка ўдакладняе, што расійскі салдат знаходзіцца ў палоне ў беларусаў. 

«Мы чарговы раз папоўнілі абменны фонд Украіны і спадзяваемся, што гэта паскорыць вяртанне нашых ваяроў з палону», — паведамілі ў падраздзяленні БПЛА імя Мікіты Крыўцова, якое акурат адзначылася ўзяццем палонных.

У канцы чэрвеня мінулага года падчас баёў пад Лісічанскам у палон трапілі два беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага: Ян Дзюрбейка (пазыўны Тромблі) і Сяргей Дзёгцеў (пазыўны Клешч). Менавіта на іх абмен акурат і спадзяваюцца каліноўцы.

Чытайце таксама:

На Бі-бі-сі выйшаў аўдыяпадкаст пра полк Каліноўскага

«Пытанне стаяла так: ці я еду, ці ніхто». Маналог камандзіра эвакуацыі палка Каліноўскага

«Ідуць на вайну ў патрыятычным запале, а войска — гэта дысцыпліна і руціна». Пра выгаранне каліноўцаў і не толькі 

Клас
73
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
8