Павучыхі прыкідваюцца мёртвымі падчас спарвання, каб самцы не турбаваліся
Самкі варонкавых павукоў, якія жывуць у Кітаі, пры спарванні паводзяць сябе дзіўна: яны прыкідваюцца мёртвымі.
Новае даследаванне біёлагаў паказала, што гэта дапамагае самцу менш турбавацца, што яго з'ядуць, і добра зрабіць справу. Характэрна, што самкі больш ахвотна прыкідваюцца мёртвымі пры набліжэнні прывабных партнёраў, а нізкапробных адшываюць, актыўна перасоўваючыся.
Нягледзячы на тое, што самкі могуць выглядаць мёртвымі падчас спарвання, самцы цалкам разумеюць, што гэта прытворства. Неўзабаве пасля таго, як спарванне заканчваецца і самец адступае, самка ўстане і пабяжыць прэч.
Чытайце таксама:
Расліны ў стане стрэсу выдаюць ультрагукавыя пстрычкі
Людзі і іх хатнія гадаванцы могуць перадаваць адно аднаму супербактэрыі, якія маюць устойлівасць да лекаў
У Беларусі знайшлі новы від старажытных бактэрый
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ