Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Андрэй Лабовіч. Фота: КДК

Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Андрэй Лабовіч. Фота: КДК

Падрыхтоўка па гэтым напрамку ў Беларусі будзе арганізавана ўпершыню. Выпускнікі змогуць працаваць у дзяржаўных структурах, на буйных прадпрыемствах, у аўдытарскіх кампаніях. Адкрыццю новай спецыяльнасці садзейнічала цеснае супрацоўніцтва Камітэта дзяржкантролю і эканамічнага факультэта БДУ, піша БЕЛТА.

«Мы бачым, якімі кампетэнцыямі павінен валодаць сучасны спецыяліст у галіне аўдыту. У першую чаргу гэта міждысцыплінарныя навыкі: базавыя эканамічныя веды, аналітыка даных, уменне праводзіць пафактарны аналіз, мадэляваць сітуацыі і сцэнарыі развіцця падзей», — адзначыла начальнік Галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы КДК Юлія Аўхукава на дні адкрытых дзвярэй у БДУ. — У сваю чаргу Камітэт дзяржкантролю плануе ўдзельнічаць у адукацыйным працэсе, каб падзяліцца ведамі і сваім досведам».

Аўхукава сказала, што спецыялісты на новай спецыяльнасці будуць рыхтавацца не толькі для дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць кантрольную дзейнасць, але і для службаў унутранага аўдыту і ведамаснага кантролю дзяржаўных арганізацый.

Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Андрэй Лабовіч дадаў, што студэнты змогуць праходзіць практыку ў ведамствах, набірацца непасрэднага вопыту кантрольнай і аўдытарскай дзейнасці падчас вучобы. Паводле яго, маецца дамоўленасць аб сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў па спецыяльнасці «дзяржаўны аўдыт» з Вышэйшай школай дзяржаўнага аўдыту Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0