У парку ўладкуюць новую дзіцячую пляцоўку, зʼявіцца зона для заняткаў спортам і з вулічнымі трэнажорамі.

Праектам прадугледжана размяшчэнне ўздоўж сцежак невялікіх гандлёвых абʼектаў. Таксама заменяць ліхтары і паставяць новыя малыя архітэктурныя формы (лаўкі і іншае).

Каб у паркавую зону было зручна патрапіць, зараз будуюць падземны пешаходны пераход пад праспектам Незалежнасці. 

Як удакладніла Верамей, работы па добраўпарадкаванні парку плануюць выканаць на працягу месяца пасля атрымання экспертызы. Не выключана, што абноўленую зону адпачынку мінчане ўбачаць ужо да майскіх свят.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0