Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Як паведамілі Readovka відавочцы, на вечары, які праходзіў у пецярбургскай кавярні, адбыўся выбух. У памяшканне невядомы пранёс самаробную выбуховую прыладу, начыненую паражальнымі элементамі. Раненні рознай ступені цяжкасці атрымала многа людзей, у тым ліку аскепкавыя.

Месца здарэння. Фота: «Фантанка»

Месца здарэння. Фота: «Фантанка»

Па звестках экстранных службаў, адзін чалавек загінуў і 16 параненыя. Вядучага вечара павезла ў цяжкім стане хуткая дапамога.

Магутнасць выбуховага прыстасавання склала больш за 200 грам трацілу, паведамляюць праваахоўныя органы.

Месца здарэння. Фота: «Фантанка»

Месца здарэння. Фота: «Фантанка»

Відавочцы распавялі, што папярэднічала выбуху. Па словах гараджан, піша «Фантанка», дзяўчына падарыла ваенкару пазалочаную статуэтку. Ён падзякаваў за падарунак, а яна заняла сваё месца ў зале. Праз пяць хвілін прагрымеў выбух. Больш за ўсё пацярпелі госці з першых шэрагаў.

Дарыльшчыцу статуэткі шукае паліцыя.

Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

«Тое: што выбухнула статуэтка — гэта адна з версій, якую разглядае следства. Выбух адбыўся на вышыні 60 сантыметраў ад падлогі», — распавяла РБК крыніца ў МУС. Выданне піша, што выбух адбыўся з правага боку ад месца, дзе сядзеў Уладлен Татарскі.

Як піша «Фантанка», раней кавярня, дзе адбыўся выбух, належала Яўгену Прыгожыну, тут у выхадныя збіраецца дыскусійны клуб «Кібер Z фронт».

Уладлен Татарскі (сапраўднае імя Максім Фамін) нарадзіўся ў Макееўцы на Данбасе. Сядзеў за абрабаванне банка, а ў 2014-м збег з калоніі ў Гарлоўцы і далучыўся да апалчэння ў «ЛНР». Служыў у розных падраздзяленнях, пазней перабраўся ў Маскву. На яго тэлеграм-канал падпісана амаль 560 тысяч чалавек.

«Всех убьём. Всех, кого надо, ограбим. Всё, как мы любим. С богом». Прамова Татарскага

Клас
126
Панылы сорам
1
Ха-ха
20
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
4