Пентхаус знаходзіцца на Платонава, 23. Гэта 19-павярховы дом за 10 хвілін хады ад станцыі метро «Плошча Якуба Коласа». Недалёка ад дома — Батанічны сад.

 

Дом 2014 года пабудовы, пентхаус знаходзіцца на апошнім 19-м паверсе. У абʼяве напісана, што тут чатыры пакоі. Агульная плошча — каля 300 квадратаў. Жылая — амаль 120 квадратаў. Пад кухню адведзена амаль 40 квадратных метраў. Планіроўка нестандартная, з паўкруглымі вокнамі.

Пентхаус без рамонту. На падлогах — бетонная сцяжка. Ёсць балкон і вялікая тэраса на даху.

 

У адным з пакояў у столі можна заўважыць вялікую адтуліну, з якой бачны шкляны купал.

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
9
Сумна
0
Абуральна
1